БЕЛ Ł РУС

Экс-форвард зборнай Беларусі ўзначаліў каманду другой лігі

4.04.2026 / 08:21

Nashaniva.com

Вячаслаў Глеб прызначаны галоўным трэнерам клуба GGS United, які будзе выступаць у мінскім дывізіёне футбольнай другой лігі, піша football.by.

Вячаслаў, малодшы брат Аляксандра Глеба, у свой час згуляў 10 матчаў за «Гамбург» у Бундэслізе, выступаў за «Франкфурт», швейцарскі «Грасхопер», але нідзе не здолеў стаць гульцом асновы. Гуляў у кітайскіх «Шанхай Шэньхуа», «Шэньчжэнь Рубі», грэцкім «Калоні».

У чэмпіянаце Беларусі гуляў за МТЗ-РІПА, «Тарпеда-БелАЗ», «Крумкачоў», «Нёман».

Апошнім клубам Глеба-малодшага стаў дзяржынскі «Арсенал», за які форвард выступаў у 2019—2020 гадах. Пасля завяршэння кар’еры гульца працаваў дзіцячым трэнерам.

У актыве Вячаслава 45 матчаў і 12 галоў за нацыянальную зборную Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула