«Першы аўтобус за 80 рублёў». Як беларусы вяртаюцца дадому з Польшчы перад першым Вялікаднем
На мяжы Польшчы з Беларуссю перад пунктам пропуску «Тарэспаль» растуць аўтамабільныя і аўтобусныя чэргі. Некаторыя звязваюць гэта не з выхаднымі, а з каталіцкім і пратэстанцкім Вялікаднем, які будуць адзначаць заўтра, 5 красавіка.
Журналісты BGmedia паглядзелі ў памежных чатах, як беларусы вяртаюцца дадому на выхадныя і колькі плацяць, каб доўга не стаяць у чарзе.
Беларусы, якія вяртаюцца дадому перад каталіцкім Вялікаднем на рэйсавых аўтобусах, дзеляцца справаздачамі ў памежных чатах. Мяркуючы па іх, перад пунктам пропуску «Тарэспаль» ёсць невялікая чарга. Стаяць у ёй у сярэднім некалькі гадзін:
- «РП — РБ, час польскі. 22.00 [2 красавіка] — пад'ехалі да мяжы, сталі трэцімі. 01.08 — прайшлі пашпартны кантроль у палякаў. Мост пусты, у беларусаў двор забіты. 05.14 — прайшлі пашпартны кантроль у беларусаў, чакаем украінцаў. Выезд — 06.08. Усяго 8 гадзін».
- «Уроцлаў — Гомель. У 00.03 пад'ехалі, чацвёртыя перад шлагбаўмам. Каля 02.00 — ПП РП. У 02.40 заехалі да РБ. У 07.20 — ПП РБ. У 10.26 выехалі з мяжы. Час польскі».
- «РП — РБ. У 05.00 былі ў чарзе шостым па ліку аўтобусам. У 11.30 толькі сталі на мост у бок РБ. Вельмі павольна сёння».
- «Аўтобус з Модліна на 07.25, зараз пад'ехалі да мяжы РП, сталі восьмымі».
- «Выезд з Варшавы ў 08.00 (перанесены на 08.30) у Мінск. Пад'ехаў да мяжы каля 11.00 (час польскі), зараз шостыя, але адзін аўтобус усе аб'язджаюць, так што фактычна пятыя».
Некаторыя не гатовыя чакаць у чарзе перад пунктам пропуску «Тарэспаль», таму падсаджваюцца ў першы аўтобус перад шлагбаўмам:
- «Ёсць меркаванні, колькі па часе прыкладна будзе праходжанне мяжы, калі не перасаджвацца ў бліжэйшы да шлагбаўма аўтобус? Гадзіну прыкладна на адзін аўтобус закладваць?».
- «У 13.00 пад'ехалі ў чаргу дванаццатымі. Пераселі ў першы аўтобус адразу. У 14.30 заехалі за шлагбаум. На падсадку бяруць усіх спакойна. 50 злотых. Пыталася яшчэ другі аўтобус — было 50 рублёў».
- «РП — РБ, 03.04. У 07.17 цягнік да Тарэспаля, у 09.30 — першы аўтобус за 80 рублёў. У 16.00 прайшлі беларускі кантроль. Чакаем усіх. На выездзе з мытні назапасілася восем аўтобусаў».
У пачатку тыдня аўтамабільная чарга перад пунктам пропуску «Тарэспаль» з'яўлялася пасля абеду і знікала ўвечары ці ноччу.
У ноч з 2 на 3 красавіка гэтага не адбылося. Вырас паток аўто, якія едуць у Беларусь. Справаздачы людзей:
- «Сталі ў чаргу трохі за Окшынам у 13.00 [2 красавіка]. Заехалі да палякаў у 18.00. Праз 2 гадзіны, у 20/00, выехалі ў Брэст. Рэчы на стол у беларусаў, але агляд павярхоўны і хуткі. Без рэнтгена».
- «РП — РБ. У 15.00 [2 красавіка] прыехаў на мяжу. Было прыкладна 170 машын. У 22.45 заехаў да палякаў».
- «РП — РБ. У 17.32 стаў у чаргу. У 01.00 заехаў на мяжу. У 03.34 выехаў ад палякаў. У 05.00 выезд з мяжы (плюс мыйка)».
- «З 20.00 прыехалі і сталі ў чаргу, у 05.20 заехалі да палякаў».
- «Такая ж сітуацыя, апошні раз былі 1,5 месяца назад. Таксама прыехалі ноччу ў сераду, прастаялі ў «елцы» на мост да раніцы, а потым яшчэ і нашы паслалі па ўсіх колах пекла: дбайны ручной дагляд, маленькі рэнтген і вялікі. Сустракаюць беларусы вельмі «гасцінна», аднак».
- «Чарга не мяняецца, як была вялікая, так і засталася».
- «Чаканне з 5 раніцы, быў кіламетр чаргі, у 08.15 заезд за польскі шлагбаум. Але зараз чарга скарацілася, час чакання заезду, відаць, будзе да 2 гадзін».
- «Прыехалі на мяжу каля 08.50, чарга машын — каля 20 да павароту на Цэнтрум, зараз стаю пад шлагбаўмам».
- «Пытанне ў тым, як будуць працаваць палякі. Могуць увечары паменшыць колькасць каналаў і гэта чарга ад зараз і да раніцы мінімум. А калі добра будуць працаваць, у тым ліку і ў РБ, то да сярэдзіны ночы можна прайсці. Хоць, улічваючы апошнія навіны, як правяраюць у РБ (рэнтген і г.д.), то думаю, раніца — гэта лепшы варыянт».
Уночы 3 красавіка ў адным з памежных чатаў апублікавалі відэа, як аўтамабіль улез у пачатак чаргі перад пунктам пропуску «Тарэспаль». Жанчына, якая ўпусціла яго ў калейку, на відэа заявіла, што «папярэджвала, што [унутры аўто] дзіця-інвалід».
Карыстальнікаў памежнага чата гэтая сітуацыя абурыла. Прыярытэтны ўезд у пункт пропуску для людзей з інваліднасцю ёсць на беларускім баку, але не на польскім.
У такіх выпадках трэба звяртацца да каменданта Памежнай службы Польшчы, каб ён дазволіў уезд у пункт пропуску «Тарэспаль» без чаргі. Карыстальнікі чата заклікалі разабрацца з тымі, хто ўлез у чаргу:
- «Нам усім пляваць, што ў цябе дзіця-інвалід. Возьмеш зараз на пасадку інваліда і пачынаеш качаць правы перад актывістамі. Поўны хаос».
- «Калі хтосьці побач з памежнікамі, пакажыце, калі ласка, відэа, няхай правяраюць».
- «Калі крытычная сітуацыя — можна звярнуцца да камісара».
- «Што там, толькі гэтыя ўлезуць? Калі што, калі яны будуць улезаць — знак 50, і бліжэй да шлагбаўма гэта штраф, суцэльная».
- «Выганяйце! Ну што там? Выгналі?».
Ці выгналі з чаргі аўтамабіль, які ўлез, невядома.