БЕЛ Ł РУС

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па вытворчасці каўчуку ў Тальяці

4.04.2026 / 09:28

Nashaniva.com

Таксама быў атакаваны Таганрог.

У ноч на 4 красавіка ўкраінскія дроны нанеслі ўдар па Тальяці ў Самарскай вобласці.

Паводле словаў губернатара, асколачнае раненне атрымаў супрацоўнік аднаго з прамысловых прадпрыемстваў горада, таксама дрон трапіў у дах жылога шматпавярховіка.

Дроны маглі атакаваць два хімічныя прадпрыемствы — «Тальяцікаўчук» і «Куйбышаўазот».

Таксама ўдар быў нанесены па Таганрогу ў Растоўскай вобласці. Пашкоджана камерцыйная інфраструктура: узнік пажар на складзе лагістычнай кампаніі

За некалькі кіламетраў ад берагавой лініі быў атакаваны сухагруз пад сцягам замежнай дзяржавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула