БЕЛ Ł РУС

Праз два тыдні ў беларусаў будуць чатыры запар выходныя, або ўсё ж тры? У чым закавыка?

4.04.2026 / 10:37

Nashaniva.com

21 красавіка (аўторак) будзе Радаўніца, і працоўны дзень з 20 красавіка перанесены на суботу 25 красавіка.

Здавалася, беларусаў чакаюць чатыры запар выходныя: з 18 па 21 красавіка. Але ёсць нюанс.

Рэч у тым, што на 18 красавіка абвешчаны агульнарэспубліканскі суботнік, удзел у якім добраахвотна-прымусовы для працоўнага і асабліва бюджэтнага люду.

«Грошы, заробленыя ад правядзення вясновага суботніка, будуць накіраваныя на стварэнне пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, які цяпер будуецца, і іншыя звязаныя з гэтым работы», — паведаміла прэс-служба ўрада.

Таму атрымліваецца ў тых, хто працуе на дзяржаўных прадрыемствах, па факце будуць толькі тры выходныя: з нядзелі па аўторак.

Наступныя вялікія выходныя будуць з 1 па 3 мая (пятніца — нядзеля). 9 Мая ў гэтым годзе прыпадае на суботу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула