БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на першы Вялікдзень, а з аўторка пахаладае

4.04.2026 / 12:35

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на 5—7 красавіка.

Фота: Lookby.Media

У нядзелю днём у многіх раёнах чакаецца невялікі дождж. Вецер у асобных раёнах моцны парывісты. 

Ноччу -1..+5°С, максімальная днём +9..+15°С, па паўднёвым захадзе да +17°С.

У панядзелак на большай частцы тэрыторыі краіны дажджы. Вецер раніцай і днём у многіх раёнах моцны парывісты.

Ноччу +1..+8°С, днём +7..+13°С, па паўднёвым усходзе да +15°С.

7 красавіка, у аўторак, пахаладае. У многіх раёнах краіны ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд. Вецер моцны парывісты.

Ноччу -2..+5°С, днём +3..+10°С, па поўдні да +12°С.

Надвор'е ў Мінску паводле yr.no

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула