БЕЛ Ł РУС

Першая краіна ў свеце забараніла міністрам замежныя камандзіроўкі на фоне нафтавага крызісу

4.04.2026 / 13:48

Nashaniva.com

Сенегал забараніў замежныя камандзіроўкі для міністраў, стаўшы першай краінай у свеце, якая прыняла такое рашэнне.

Фота: JoanValls/Urbanandsport /NurPhoto via Getty Images

Гэты крок стаў адказам на энергетычны крызіс, выкліканы вайной паміж Іранам і ЗША. Прэм’ер-міністр Усман Сонка заявіў, што дазволены будуць толькі крайне неабходныя службовыя паездкі, піша Bild.

Мэта такіх мер — рэзкае скарачэнне дзяржаўных выдаткаў. Прычынай стаў значны рост цэн на нафту.

Сенегал, будучы імпарцёрам нафты, асабліва моцна пацярпеў ад крызісу, паколькі першапачаткова разлічваў на значна ніжэйшыя выдаткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула