БЕЛ Ł РУС

У Аўстрыі пажарны атрымаў экстранны выклік падчас візіту да цырульніка. Яго новы вобраз стаў вірусным у сацсетках

4.04.2026 / 14:27

Nashaniva.com

Цырульнік толькі дзве хвіліны як трымаў машынку, калі спрацаваў выклік.

У аўстрыйскім Лаа-ан-дэр-Тая 28‑гадовы пажарны Лукас самааддана спыніў свой візіт да цырульніка з-за экстранага выкліку.

«Цырульнік толькі дзве хвіліны як трымаў машыну, калі пачаўся выклік», — распавёў Лукас Bild.

«А 10:59 раніцы спрацаваў сігнал трывогі. Ён заўсёды ўключаецца на поўную гучнасць. Каб цырульнік не спалохаўся і не парэзаў мяне, я адключыў гук на тэлефоне. Але тут нечакана спрацаваў пэйджар. Проста пасярод салона, пасярод стрыжкі. Я спытаў цырульніка, ці можа ён перапыніцца. Той адказаў: «Так, вядома»

З напаўгатовай стрыжкай Лукас накіраваўся ў пажарную частку. «Я ўжо падумаў, што валасы тырчаць ва ўсе бакі», — сказаў Лукас. — Калі я прыбег у пажарную частку, усе пачалі смяяцца».

Яго новы «вобраз» падняў настрой не толькі калегам. Фотаздымак хутка разляцеўся па сацсетках, тысячы чалавек пасмяяліся з гэтага казусу.

«Я не думаў, што гэты пост стане такім папулярным», — прызнаўся Лукас. Каля гадзіны Лукас хадзіў з няскончанай стрыжкай.

Потым высветлілася, што гэта была ілжывая трывога: «Там нічога не было. Нічога не гарэла». Адразу пасля выкліку цырульнік прывёў прычоску Лукаса ў парадак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула