БЕЛ Ł РУС

У Барысаве падлетак так загруз у гразі, што выцягвалі ратавальнікі

4.04.2026 / 20:37

Nashaniva.com

У службу МНС патэлефанаваў хлопец сказаў, што ягоны сябра захрас у гразі каля шматкватэрнага дома на вуліцы Полацкай.

Скрыншот з відэа

Высветлілася, што 15‑гадовы хлопец катаўся на ровары і не заўважыў гразкую яміну. Ён у яе праваліўся, а калі паспрабаваў дастаць ровар, то сам загруз у гразі амаль па пояс.

Выбрацца самастойна ён ужо не мог, таму на месца выклікалі ратавальнікаў. Яны з дапамогай падручных сродкаў і спецыяльнай вяроўкі дасталі падлетка з гразі і перадалі яго медыкам для агляду.

Траўмаў пацярпелы не атрымаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула