БЕЛ Ł РУС

Плынь нелегальных мігрантаў з Беларусі ў Польшчу скарацілася на 96%

4.04.2026 / 21:55

Nashaniva.com

Паводле даных Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы, у першым квартале 2026 года зафіксавалі толькі 158 такіх спроб. Для параўнання: у той жа перыяд 2022 года, калі мігранцкі крызіс на мяжы дасягаў піку, іх было больш за 3300.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / Michal Dyjuk

Польскія ўлады тлумачаць такое рэзкае зніжэнне шэрагам мер. Сярод іх — узмацненне бяспекі на мяжы, дадатковыя інвестыцыі ў гэту справу, а таксама часовае прыпыненне права падачы на прытулак для мігрантаў.

Месяц таму, 5 сакавіка, Польшча падоўжыла дзеянне так званай буфернай зоны на мяжы з Беларуссю яшчэ на тры месяцы. Гэта зона была ўведзена 13 чэрвеня 2024 года. Яна ахоплівае ўчастак мяжы працягласцю каля 60 кіламетраў і паглыбляецца на тэрыторыю Польшчы на адлегласць ад 200 метраў да 2 кіламетраў. Уваход на гэтую тэрыторыю забаронены без дазволу памежнікаў.

На мяжы Польшчы з Беларуссю ўзведзены высокі паркан з сістэмамі назірання, каб стрымліваць паток нелегальных мігрантаў. Гэтыя меры пачалі ўводзіць пасля міграцыйнага крызісу 2021 года, калі праз Беларусь пачалі масава спрабаваць трапіць у краіны Еўрасаюза.

Чытайце таксама:

Мігранты прыдумалі ноу-хау для пераходу мяжы з Літвой. Праўда, яно ім не дапамагло ВІДЭА

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Летась у Польшчы ўдвая павялічылася колькасць прымусова дэпартаваных беларусаў

Каментары да артыкула