БЕЛ Ł РУС

Пальчыс: Воля будзе часам жорсткага выпрабавання ўсяго каштоўнага, да чаго вы прыйшлі ў зняволенні

5.04.2026 / 11:23

Nashaniva.com

Вядомы блогер і былы палітвязень Эдуард Пальчыс, які правёў за кратамі апошнія 5,5 гадоў, павіншаваў беларусаў з Вялікаднем. У сваім допісе ён назваў галоўным здабыткам турэмных выпрабаванняў вяртанне да веры.

Галоўны мой здабытак пасля ўсіх турэмных прыгод за апошнія 10 гадоў — гэта вера. Дакладней, вяртанне да яе.

Турма — лепшае месца для асэнсавання шмат якіх праяўленняў жыцця. Да і самога сябе.

Ёсць умоўна тры тыпы людзей у зняволенні: тыя, хто не змяняецца; тыя, хто робіцца нашмат горш; і тыя, хто духоўна-маральна прасоўваюцца наперад у асэнсаванні жыцця.

Як ужо трошкі з вопытам, я часта казаў сукамернікам — «Воля будзе часам жорсткага выпрабавання ўсяго каштоўнага, да чаго вы прыйшлі ў зняволенні». На жаль, гэта сапраўды так. Усе лепшае ўва мне ад веры, а ўсе горшае — ад самога сябе.

Гэтыя 5 з паловай гадоў я маліўся найперш за ўсіх вязняў. І за вас усіх. А з 22‑га — за Украіну. Малюся і зараз. Бо Хрыстос Уваскрос — і гэта галоўны дзень перамогі для чалавецтва.

У ангельскай ёсць прыгожы дзеяслоў — «rise up». І шмат каму зараз таксама не перашкаджала бы «rise up».

З Пасхай вас усіх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула