Іран заяўляе, што некалькі амерыканскіх самалётаў былі знішчаны падчас місіі па выратаванні пілота
Некалькі самалётаў былі знішчаны на поўдні правінцыі Ісфахан падчас амерыканскай місіі па пошуку збітага лётчыка, паведамілі ў нядзелю іранскія вайскоўцы, піша Reuters.
Сёння Трамп паведаміў, што другі лётчык, чый F-15 быў збіты ў Іране ў пятніцу, быў выратаваны. Аднак Іран заявіў пра правал місіі ЗША.
Прадстаўнік аб’яднанага камандавання ўзброеных сіл Ірана заявіў, што два вайскова-транспартныя самалёты C-130 і два верталёты Black Hawk арміі ЗША былі знішчаны іранцамі.
У іншых заявах іранская армія і Корпус вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі таксама паведамілі, што ў правінцыі Ісфахан былі збітыя ізраільскі беспілотнік Hermes-900, а таксама амерыканскі беспілотнік MQ-9.
Іншыя крыніцы пішуць, што ЗША пасля эвакуацыі пілота самі знішчылі два пошукава-выратавальныя самалёты HC-130J Combat King II, якія не змаглі пакінуць Іран па невядомай прычыне. Самалёты былі падарваныя на зямлі, каб пазбегнуць іх захопу іранскімі сіламі.