БЕЛ Ł РУС

Колькі ІП цяпер у Беларусі

5.04.2026 / 17:08

Nashaniva.com

Іх колькасць працягвае зніжацца, бо некаторымі відамі дзейнасці цяпер можна займацца толькі як юрасоба.

Паводле даных Белстата, на 1 сакавіка 2026 года ў Беларусі было 202 453 індывідуальныя прадпрымальнікі. У параўнанні з пачаткам мінулага года, іх паменела на 35 тысяч (на 1 студзеня 2025 года было 237,3 тысячы ІП).

Па рэгіёнах сітуацыя выглядае так:

Больш за ўсё ІП (69 тысяч) у сферы аптовага і рознічнага гандлю.

На другім месцы — транспартная дзейнасць, складаванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць (35 тысяч прадпрымальнікаў), на трэцім — прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (амаль 18 тысяч).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула