БЕЛ Ł РУС

У выніку расійскага ўдару па Адэсе загінулі тры чалавекі

6.04.2026 / 07:27

Nashaniva.com

Снарад трапіў у шматпавярховы дом, там разбурэнні з трэцяга па пяты паверхі.

Паведамляецца пра трох загінулых. Яшчэ 10 чалавек пацярпелі, двое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Сярод пацярпелых таксама ёсць дзеці.

Паводле слоў кіраўніка адміністрацыі Сяргея Лысака, пад заваламі могуць знаходзіцца людзі. Працягваецца выратавальная аперацыя.

Таксама Лысак паведаміў, што ў гэтым жа раёне горада зафіксаваныя трапленні ў шэраг прыватных дамоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула