БЕЛ Ł РУС

Забіты кіраўнік выведкі КВІР — адна з самых уплывовых постацяў сілавога блока Ірана

6.04.2026 / 11:12

Nashaniva.com

Ён пратрымаўся на пасадзе менш за год. Ягоны папярэднік таксама быў забіты ізраільцянамі. 

Іран заявіў пра ліквідацыю кіраўніка выведкі КВІР — генерал-маёра Маджыда Хадэмі. Ён быў забіты на досвітку ў выніку ўдару ЗША і Ізраіля. 

Паводле заявы прэс-службы КВІР, высокапастаўлены афіцэр загінуў у выніку «тэрарыстычнай атакі амерыкана-сіянісцкага ворага». Удары былі нанесены на досвітку па рэзідэнцыі генерала.

Генерал прысвяціў службе ў органах бяспекі і разведкі Ірана амаль паўстагоддзя. Хадэмі ўзначаліў разведку КВІР менш за год таму — пасля гібелі папярэдняга кіраўніка, Махамада Казэмі, які таксама быў забіты ў выніку ізраільскага ўдару. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула