БЕЛ Ł РУС

Шчыпач з Мёраў цягаў у суседзяў мабільнікі, але падняў стаўкі і паехаў ваяваць за Расію. І даваяваўся

7.04.2026 / 09:00

Nashaniva.com

Дрыгучы — маляўнічая вёска ў Мёрскім раёне, на беразе Дзвіны. Мясцовыя жыхары нямала здзівіліся, даведаўшыся пра лёс свайго земляка Уладзіміра Пацяёнка, які ім добра дапякаў.

Уладзімір Пацяёнак, фота з сацсетак 

Уладзімір Пацяёнак нарадзіўся ў 1994 годзе. Так-сяк скончыў сельскую школу і хутка прывучыў аднавяскоўцаў хаваць каштоўныя рэчы.

Станам на 2021 год, паводле даных базы Belpol, быў тройчы судзімы. Спакушаўся нават драбязой: напачатку вясны 2014‑га прыйшоў у вясковую краму і нахабна, на вачах у прадаўца, адкрыта скраў дзве пляшкі гарэлкі.

У тым жа годзе, будучы ў гасцях у суседняй вёсцы, сцягнуў у гаспадароў мабільнік цаной 500 тысяч недэнамінаваных рублёў. Тыя заўважылі і забралі мабільнік назад, але Уладзімір не здаўся і скраў яго другі раз. За што таксама атрымаў судзімасць.

А ў жніўні 2016‑га Пацяёнка, калі ён быў праездам у Горках, злавілі на тым, што ён прыхапіў з чужога ўчастка адкрутку, пасатыжы, будаўнічую рулетку і алюмініевую флягу. Разжыўся таварам на 50 рублёў.

Па Уладзіміры гаруе сястра Святлана. З дапамогай ШІ яна генеруе ў гонар загінулага брата песні і сумесныя карцінкі, выстаўляе іх у сваіх сацсетках

Грошай хацелася, таму летам 2025‑га дзяцюк падпісаў кантракт з расійскім войскам. Пасля пары месяцаў вучэбкі ў Растове Пацяёнку прысвоілі вайсковую спецыяльнасць «памочнік стралка» і накіравалі ў Луганскую вобласць, пасля чаго яго больш ніхто не бачыў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула