БЕЛ Ł РУС

Іран адмовіўся ад прапановы Пакістана наконт завяршэння вайны з ЗША і Ізраілем

6.04.2026 / 12:44

Nashaniva.com

«Тэгеран не будзе прымаць ніякіх тэрмінаў і ціску адносна заключэння пагаднення», — заявіў іранскі высокапастаўлены чыноўнік.

Фота: Fatemeh Bahrami/Anadolu via Getty Images

Іран адмовіўся ад прапановы Пакістана адносна завяршэння вайны з ЗША і Ізраілем, у рамках якой Тэгеран павінен быў разблакаваць Армузскі праліў для спынення баявых дзеянняў, піша Reuters.

Іранскі высокапастаўлены чыноўнік заявіў агенцтву, што Іран атрымаў мірную прапанову ад Пакістана і разглядае яе, аднак адмаўляецца адкрываць Армузскі праліў у абмен на часовае перамір’е.

Ён дадаў, што Тэгеран не будзе прымаць ніякіх тэрмінаў і ціску адносна заключэння пагаднення. У Іране таксама лічаць, што ЗША не гатовыя да пастаяннага спынення агню.

Так Тэгеран адрэагаваў на рамачны план па спыненні баявых дзеянняў і наступным заключэнні мірнага пагаднення ад Пакістана, які ўначы на панядзелак таксама перадаў яго Злучаным Штатам.

Ісламабад чакаў, што дэталі дамоўленасцяў будуць узгоднены сёння, 6 красавіка. План прадугледжвае неадкладнае спыненне агню і адкрыццё Армузскага праліва, а таксама наступнае заключэнне ўсебаковага пагаднення на працягу 15—20 дзён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула