БЕЛ Ł РУС

Індыя хоча выкарыстоўваць змей і кракадзілаў для абароны дзяржаўнай мяжы

6.04.2026 / 13:17

Nashaniva.com

Незвычайны план па ахове мяжы Індыі з Бангладэш абмяркоўваюць індыйскія пагранічныя сілы (BSF). На цяжкадаступных участках мяжы з Бангладэш, дзе з-за балот і рэк немагчыма паставіць звычайны плот, прапануюць выкарыстоўваць для барацьбы з нелегаламі і кантрабандыстамі змей і кракадзілаў.

Фота: BSF

Агульная працягласць гэтай мяжы складае больш за чатыры тысячы кіламетраў, з якіх каля 175 км праходзяць па непралазных балотах і водных артэрыях.

Менавіта гэтыя «дзіркі» ў бяспецы часцей за ўсё выкарыстоўваюць злачынцы для перапраўкі кантрабанды. Ідэя заключаецца ў тым, каб зрабіць прыроднае асяроддзе настолькі небяспечным, каб само жаданне незаконна перасякаць мяжу знікала.

Камандаванню на месцах ужо даручылі вызначыць рачныя ўчасткі, прыдатныя для рэалізацыі такога плана.

Паралельна з «біялагічнымі» метадамі мяжу працягваюць узмацняць сучаснымі тэхналогіямі: дронамі, датчыкамі руху і камерамі назірання. Пытанне бяспекі стаіць востра, бо толькі за апошні год памежнікам даводзілася не раз уступаць у сутычкі з узброенымі кантрабандыстамі, што часам заканчвалася смяротнымі выпадкамі. Ці з’явяцца на службе ў Індыі рэптыліі-памежнікі, вырашыцца пасля дэталёвай ацэнкі рызык і эфектыўнасці гэтай спрэчнай задумы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула