БЕЛ Ł РУС

Шаўроў прыйшоў на Дзень Волі пратэставаць супраць Ціханоўскай. А ў выніку заплаціў $1100 штрафу — і Ціханоўская тут ні пры чым

6.04.2026 / 19:09

Nashaniva.com

Былы палітвязень, які некалі праславіўся змаганнем з помнікам Пушкіну, знайшоў сабе прыгоды ў Варшаве.

Піліп Шаўроў

Скандальна вядомы актывіст Піліп Шаўроў быў вымушаны заплаціць польскай дзяржаве штраф памерам 4000 злотых (каля $1100). За што менавіта — ён сам не да канца разумее.

28 сакавіка 2026 года Шаўроў прыйшоў на плошчу Трох Крыжоў у Варшаве, дзе адзначаўся Дзень Волі, з плакатамі, скіраванымі супраць Святланы Ціханоўскай. «Ціханоўская — гэта Расея, Ціханоўская — гэта вайна», — напісаў ён на кардонцы і клапатліва абклеіў яе скотчам.

На плошчы Шаўроў не паразумеўся з арганізатарамі акцыі. У выніку трапіў у паліцыю. Але наступныя праблемы былі звязаныя не з плакатам. Высветлілася, што Шаўроў знаходзіцца ў вышуку па нейкай старой справе.

Актывіст здагадваецца, што гэта наступствы бойкі з эмігрантам Аляксандрам Малашчуком у 2021 годзе. Шаўроў тлумачыць, што нядаўна змяніў адрас пражывання, таму, маўляў, судовыя паперы маглі не дайсці да яго.

Каб вызваліцца, Шаўрову давялося заплаціць тыя самыя 4000 злотых.

Шаўроў атрымаў вядомасць у пачатку 2020 года. Актывіста арыштавалі за тое, што ён расфарбаваў у чырвоны колер рукі помніку Пушкіну ў Мінску. Крымінальную справу завялі па артыкуле за хуліганства. Праваабаронцы доўга вагаліся, ці абвяшчаць Шаўрова палітвязнем, але ў выніку далі яму гэты статус. Зрэшты, неўзабаве актывіста адпусцілі з СІЗА. На судзе Шаўрову прысудзілі штраф.

Пасля пратэстаў-2020 актывіст з'ехаў з Беларусі, працуе ў Польшчы на будоўлі.

Чытайце таксама:

«Адразайце ім вушы, пускайце кроў». Піліп Шаўроў адзначыўся яшчэ раз

Піліпа Шаўрова затрымлівалі ў Варшаве. Ён пагражаў забойствам

У Варшаве на публічным мерапрыемстве пабіліся беларускія эмігранты. Праз што быў канфлікт? ВІДЭА

Каментары да артыкула