БЕЛ Ł РУС

У Мазырскім раёне мужчына загінуў, катаючыся па полі на квадрацыкле

6.04.2026 / 17:17

Nashaniva.com

Інцыдэнт здарыўся вечарам 5 красавіка каля вёсак Лубня і Навікі. 38‑гадовы мужчына, жыхар аграгарадка Крынічны, ехаў па полі на квадрацыкле, але ў нейкі момант страціў кіраванне, паведамляе тэлеканал «Мазыр».

Скрыншот з відэа

Квадрацыкл з’ехаў у меліярацыйны канал і перакуліўся. Мужчына ў выніку атрымаў цяжкія траўмы і загінуў на месцы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца быў цвярозы і знаходзіўся ў ахоўным шлеме.

Па факце здарэння праводзіцца праверка, якой займаецца Следчы камітэт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула