Дзе-нідзе ў Беларусі выпаў град ФОТАФАКТ
Пачатак тыдня адзначыўся рэзкай зменай надвор’я. Так, адразу ў некалькіх частках краіны выпаў град. Стыхія накрыла як мінімум Гродна, Мінск, Баранавічы, Смаргонь, Слонім і іншыя гарады, піша «Смартпрэс».
Град у Мінскім раёне 6 красавіка. Фота чытачкі Smartpress.by
Напрыклад, чытачка Smartpress.by Алена падзялілася фотаздымкамі з Мінскага раёна: там, паводле яе слоў, «прайшоў вельмі хуткі і вельмі далікатны град». Яна дадала, што ад пачатку ападкаў да таго часу, як «белыя шарыкі расталі на сонцы», прайшло ўсяго 40 секундаў.
Град у Мінскім раёне 6 красавіка. Фота чытачкі Smartpress.by
Раней сіноптыкі папярэджвалі пра змену надвор'я, абвясціўшы на панядзелак і аўторак аранжавы ўзровень небяспекі.
Чытайце таксама:
У сакавіку ў Беларусі выпала толькі 10 працэнтаў ападкаў
Мокры снег, днём не больш за +8. Прагноз на наступныя дні
У Беларусі прайшлі першыя навальніцы. У бліжэйшыя дні паўторацца разам са шквалістым ветрам