БЕЛ Ł РУС

Экстрэмісцкімі прызналі тры творы беларускай літаратуры. А таксама збор твораў Цвікевіча, аўтара кнігі «Заходнерусізм»

6.04.2026 / 19:49

Nashaniva.com

Суд Партызанскага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі сайт і старонку ў Instagram кнігарні knihi.bу — яна належала Алесю Яўдаху, які нядаўна арыштоўваўся па «справе кнігароў». Таксама гэты статус атрымалі чатыры беларускамоўныя кнігі, з якіх тры — літаратурныя творы, а адна — зборнік твораў беларускага нацыянальнага дзеяча.

Вокладка кнігі з гістарычнымі працамі Аляксандра Цвікевіча

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» наступныя кнігі:

Каміла Цень, Макс Шчур і Макар Валынкін — сучасныя беларускія літаратары, творы якіх выдаваліся ў апошнія гады эміграцыйнымі выдавецтвамі.

Што да Аляксандра Цвікевіча, то гэта вядомы беларускі нацыянальны дзеяч, апошні прэм'ер эміграцыйнага ўрада БНР, які пасля яго ліквідацыі на Берлінскай канферэнцыі ў кастрычніку 1925 года выехаў у БССР. Там ён напісаў і выдаў грунтоўную кнігу «Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадскай мыслі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в.». Праўда, адразу пасля яе выхаду ён у 1930 годзе быў арыштаваны па фальсіфікаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі», а ў 1937 годзе быў расстраляны. Кніга таксама трапіла пад рэпрэсіі і да шырокага чытача дайшла толькі ў 1990‑я гады, калі была перавыдадзена ўжо ў незалежнай Беларусі. У гэтым томе, які цяпер абвешчаны «экстрэмісцкім», яна таксама ёсць.

Акрамя таго, экстрэмісцкі спіс гэтым разам папоўнілі:

Чытайце таксама:

Беларускі Хельсінкскі камітэт прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем

БРЦ і «Новы час» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт Бі-бі-сі. Ці то ўвесь, ці то толькі Рускай службы

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» «Нацыю лідараў»

Каментары да артыкула