БЕЛ Ł РУС

Моцны вецер валіў дрэвы пад Мінскам ФОТЫ

6.04.2026 / 20:38

Nashaniva.com

У Сеніцы пад Мінскам шквалістыя парывы ветру павалілі дрэвы. Стыхія таксама закранула мясцовасць каля мінскага мікрараёна Брылевічы і тэрыторыю каля філіяла БДУ. Сведкі нават зафіксавалі гэта на фотаздымках.

Фота: t.me/meteovibe

Паводле паведамленняў метэаролагам, днём у панядзелак у раёне на поўдзень ад сталіцы прайшлі магутныя канвектыўныя ячэйкі (вобласці ўзыходзячых паветраных патокаў). Яны суправаджаліся моцным ветрам да 15—20 м/с і нават градам. Менавіта гэта і прывяло да падзення дрэў.

Фота: t.me/meteovibe

Фота: t.me/meteovibe

Сіноптыкі папярэджваюць, што моцны вецер захаваецца і ў аўторак. У сувязі з гэтым ратавальнікі просяць людзей прыбраць з балконаў і двароў усе рэчы, якія можа знесці вецер, а аўтамабілі лепш ставіць у гаражы або далей ад дрэў.

Фота: t.me/meteovibe

Фота: t.me/meteovibe

Чытайце таксама:

Дзе-нідзе ў Беларусі выпаў град ФОТАФАКТ

Мокры снег, днём не больш за +8. Прагноз на наступныя дні

На наступным тыдні чакаюцца дажджы, а месцамі і снег

У Беларусі прайшлі першыя навальніцы. У бліжэйшыя дні паўторацца разам са шквалістым ветрам

Каментары да артыкула