БЕЛ Ł РУС

«Белтэлекам» аб'явіў пра адключэнне таксафонаў, але і пасля дэдлайну доўга не падымалася рука. Нарэшце ўсё ж наважыліся

6.04.2026 / 22:39

Nashaniva.com

Пачынаючы з красавіка, «Белтэлекам» усё ж пачаў адключаць таксафоны ў Мінску. Адбылося гэта больш чым на два месяцы пазней за першапачаткова заяўленыя тэрміны, заўважыла выданне Blizko.by.

Фота: Blizko.by

«Белтэлекам» у канцы мінулага года паведамляў, што адключыць іх з 20 студзеня, але чамусьці гэтага не адбылося.

Нават пасля гэтай даты Blizko.by рэгулярна абзвоньваў таксафоны каля Галоўпаштамта і на станцыях метро «Усход», «Маскоўская», «Пятроўшчына», «Уручча», «Інстытут культуры» і іншых. Званок праходзіў, атрымлівалася зрабііць выклік і пагаварыць.

У панядзелак 30 сакавіка журналісты яшчэ тэлефанавалі на таксафон у падземным пераходзе станцыі метро «Пятроўшчына». А адразу пасля гэтага з’явілася таблічка: таксафоны адключаць з 1 красавіка.

Фота: Blizko.by

І сапраўды, правераныя некалькі таксафонаў ужо не працуюць. У трубцы няма гудка. А пры спробе дазваніцца на таксафон альбо ідуць доўгія гудкі, альбо выдаецца паведамленне, што званок не можа быць здзейснены.

Таму цяпер можна дакладна сказаць: эпоха працягласцю больш чым у 90 гадоў нарэшце скончылася.

Чытайце таксама:

Канчаткова дэмантуюць таксафоны

У Маскве могуць усталяваць таксафоны, каб даць рады адключэнню інтэрнэту

Лукашэнка ўжо не першы раз загадаў выпусціць беларускі мабільнік. А чым скончыліся папярэднія спробы?

Каментары да артыкула