Трамп не пераймаецца, што амерыканцы могуць здзейсніць у Іране ваенныя злачынствы
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 6 красавіка пракаментаваў магчымасць таго, што патэнцыйныя ўдары ЗША па электрастанцыях і іншых аб’ектах крытычнай інфраструктуры ў Іране будуць лічыцца ваеннымі злачынствамі. Яго словы прыводзіць CNN.
Дональд Трамп. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images
Журналісты спыталі Трампа падчас велікоднага мерапрыемства ў Белым доме, ці могуць удары ЗША па аб’ектах цывільнай інфраструктуры ў Іране, якія прэзідэнт пагражаў нанесці, лічыцца ваенным злачынствам.
«Я не пераймаюся з гэтай нагоды», — сказаў Трамп у адказ.
«Ведаеце, што такое ваеннае злачынства? Ваеннае злачынства — гэта дазволіць Ірану мець ядзерную зброю», — дадаў ён.
Дональд Трамп раней неаднаразова папярэджваў, што ЗША могуць нанесці ўдары па электрастанцыях, мастах і іншых аб’ектах інфраструктуры ў Іране, калі Тэгеран не заключыць пагадненне або не адкрые Армузскі праліў. На выхадных ён нават вызначыў крайні тэрмін, да якога Іран павінен пагадзіцца на здзелку.
Таксама Трамп назваў прапанову пра 45‑дзённае перамір’е з Іранам «важным крокам», але падкрэсліў, што гэтага недастаткова.
Паводле інфармацыі Reuters, Іран адмовіўся ад гэтай прапановы, якая прадугледжвала часовае спыненне напружанасці ў абмен на разблакіроўку Армузскага праліва.
Чытайце таксама:
Як вайна Трампа з Іранам наблізіла канец нафты і газу і адкрыла дарогу электрычнасці
«Адкрыйце гэты чортавы праліў, шалёныя вырадкі!» Трамп анансаваў пекла ў Іране ўжо ў гэты аўторак