БЕЛ Ł РУС

Завод «Луч» выпусціў гадзіннікі да гадавіны палёту ў космас Гагарына

7.04.2026 / 08:25

Nashaniva.com

Калекцыя называецца «108 хвілін», менавіта столькі доўжыўся палёт Юрыя Гагарына 12 красавіка 1961 года.

У гадзінніку будзе мноства дэталяў з адсылкамі да тэмы космасу: унутры ўсталяваны механізм з аўтападзаводам «Восток», а сам цыферблат выкананы ў 24‑гадзінным фармаце — стрэлка робіць поўны абарот за суткі.

На корпусе ёсць гравіроўка пазыўнога Гагарына «Кедр», а ў дызайне схаваныя дадатковыя адсылкі да палёту.

Калекцыя абмежаваная, кошт гадзінніка — 1500 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула