БЕЛ Ł РУС

У Беларусі падлічылі шкоду ад «генацыду беларускага народа»

7.04.2026 / 08:33

Nashaniva.com

Дзяржаўны камітэт па маёмасці падлічыў шкоду, нанесеную краіне падчас Другой сусветнай вайны.

Экс-генпракурор Андрэй Швед, фота sb.by

Дзяржкаммаёмасць па даручэнні Генпракуратуры і ўрада ўзначальвае міжведамасную групу па разліку шкоды, прычыненай нацыстамі на тэрыторыі БССР.

У групу ўваходзяць прадстаўнікі міністэрстваў, канцэрнаў, Нацыянальны архіў Беларусі, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, музеяў і іншых ведамстваў.

Шкода ўключае тры складнікі:

 — Маёмасная шкода — разбурэнне і рабаванне маёмасці, культурных каштоўнасцяў, прыродных рэсурсаў (1941—1944).

— Ускосная шкода — упушчаная выгада, зніжэнне нацыянальнага даходу ў ваенныя і пасляваенныя гады.

— Пасляваенная шкода — выдаткі на размінаванне, ліквідацыю наступстваў баявых дзеянняў, пошук і перапахаванне астанкаў.

Паведамляецца, што за час вайны знішчана больш за 12 800 населеных пунктаў, сотні — разам з жыхарамі, у Мінску і іншых гарадах знішчаліся музеі, універсітэты, тэатры. Помнік Леніну перад Домам урада быў распілаваны і вывезены ў Германію.

У лагерах смерці («Трасцянец», «Масюкоўшчына», «Азарычы») знішчаны сотні тысяч мірных грамадзян і ваеннапалонных.

Выніковыя лічбы шкоды па стане на 29 снежня 2025 года: 1 823,20 млрд даляраў.

Справа аб генацыдзе была заведезена акурат пяць гадоў таму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула