БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Славакіі прыедзе на святкаванне 9 Мая ў Маскву

7.04.2026 / 08:41

Nashaniva.com

Роберт Фіца пацвердзіў, што прыедзе на святкаванне 81‑й гадавіны Перамогі ў Маскве.

Роберт Фіца. Фота: AP Photo / Denes Erdos

«У найбліжэйшыя дні і тыдні я прыму ўдзел у многіх мерапрыемствах, каб выказаць павагу ўсім, хто змагаўся з фашызмам, а таксама тым, хто стаў яго ахвярамі і прайшоў праз неверагодныя пакуты. Пасля ўрачыстай цырымоніі ўшанавання загінулых пры вызваленні Браціслава чырвонаармейцаў на ўзгорку Славін паеду ў Германію ў канцэнтрацыйны лагер у горадзе Дахау. Потым, 9 мая, у Дзень Перамогі, буду ў Маскве, а ў чэрвені — у Нармандыі, каб прыняць удзел у мерапрыемствах, якія нагадваюць пра значэнне адкрыцця Другога фронту», — напісаў ён у сацсетках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула