БЕЛ Ł РУС

«Гартаў тыкток і пабачыў, як жанчына расказвае пра махляроў». Мінчук ледзь не стаў кур’ерам тэлефонных ашуканцаў

7.04.2026 / 09:18

Nashaniva.com

Але свае 40 тысяч рублёў ён страціў.

53‑гадовы мінчук паверыў псеўдасупрацоўнікам «Водаканала» і прадыктаваў код з смс-паведамлення, паведамляе мінская міліцыя.

Затым з ім звязаліся псеўдапрацаўнікі КДК і паведамілі, быццам бы махляры завалодалі яго лічбавым подпісам і аформілі на яго імя крэдыт. Каб ануляваць гэту пазыку, мужчыну параілі самому ўзяць люстраны крэдыт на такую ж суму.

Паверыўшы ў тое, што яму дапамагаюць супрацоўнікі праваахоўных органаў, мужчына пайшоў у банк і ўзяў крэдыт на 40 тысяч рублёў. Пасля гэтага ён сустрэўся з жанчынай, якую лічыў кур’ерам Нацыянальнага банка, і перадаў ёй усе грошы нібыта для выплаты крэдыту.

Праз некаторы час махляры зноў патэлефанавалі мінчку і прапанавалі стаць іх кур’ерам. Ён пагадзіўся.

Аднак яшчэ да атрымання першага заказу ён убачыў у сацсетцы відэаролік ад супрацоўнікаў мінскай міліцыі, у якім ахвяра аналагічнай схемы махлярства расказвала сваю гісторыю.

Тады мужчына зразумеў, што ўцягнуты ў злачынства, і звярнуўся ў міліцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула