Праз Мінск будзе хадзіць меней грузавых цягнікоў
У Беларусі завяршылі электрыфікацыю Мінскага чыгуначнага вузла. Апошнім этапам сталі работы на ўчастку Міханавічы — Гатава.
Першы грузавы цягнік на электрацязе прайшоў праз станцыю Міханавічы 6 красавіка.
«У цягніку вагой 5,3 тыс. т 57 вагонаў з экспартнымі калійнымі ўгнаеннямі», — паведамілі ў прэс‑цэнтры БЧ.
Электрыфікацыя Мінскага чыгуначнага вузла мае вялікае значэнне, у тым ліку для сталіцы. Цяпер стала магчымым перанакіроўваць грузавыя цягнікі, якія рухаюцца па маршруце Асіповічы — Орша, у абход Мінска.
Гэта зменшыць на 20% колькасць грузавых цягнікоў, якія курсуюць праз цесна заселеныя раёны горада. Такія змены станоўча адаб’юцца на эксплуатацыйных паказчыках і экалагічнай сітуацыі ў рэгіёне, адзначылі ў БЧ.