БЕЛ Ł РУС

Названы новы рэйтынг найлепшых рэстаранаў Беларусі. Вось хто ўвайшоў у топ-10

7.04.2026 / 10:32

Nashaniva.com

6 красавіка прайшла другая цырымонія ўручэння міжнароднай рэстараннай прэміі Wheretoeat Belarus 2026. На ёй абвясцілі рэйтынг 50 найлепшых рэстарацый краіны, а таксама назвалі пераможцаў спецыяльных намінацый, піша Onliner.

Фота: Bergamo / Facebook

У дзясятку найлепшых рэстарацый Беларусі ўвайшлі: Bergamo, SeaFoodBar Minsk, Charlie, Nola, Amo, Cultura, «МонеМане», «Бульбашы», Marbl і Zalkind Kitchen — усе яны знаходзяцца ў Мінску.

Bergamo, створаны італьянцам Маўрыцыа Дзаніні, — адзін з найстарэйшых бесперапынна дзейных рэстаранаў Мінска, ён адкрыўся ў 1994 годзе на Крапоткіна і да гэтага часу працуе ў тым жа месцы. Летась Bergamo заняў толькі трэцяе месца ў топ-10 прэміі.

У спецыяльнай намінацыі «Шэф-кухар года» пераможцам стаў Мікіта Цвяткоў, які працуе ў рэстаранах Nola і Bergamo.

Найлепшым шэф-кандытарам прызналі Марыю Праташчык з рэстарана Fabriq.

Узнагароду «Самелье года» атрымала Кацярына Крэчык з рэстарацыі Charlie.

У намінацыі «Бар года» перамог мінскі бар «Персанажы».

Узнагароду «Выбар СМІ» атрымаў рэстаран Amo, а найлепшым рэстаранам беларускай кухні прызнана сетка рэстаранаў «Лiтвiны».

Лаўрэатам спецыяльнай намінацыі ад банка «Сбер» стаў рэстаран «Сарэнта».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула