БЕЛ Ł РУС

Стартаваў новы сезон прыёму заявак на прэмію Адамовіча

7.04.2026 / 12:16

Nashaniva.com

Беларускі ПЭН распачаў прыём заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча за творы, апублікаваныя ў 2025 годзе. Для прэміі важна чалавечая годнасць, свабода думкі і творчасці ў самых складаных умовах, піша bellit.info.

На прэмію можна намінаваць творы, якія дакументуюць рэчаіснасць, збіраюць праўдзівыя сведчанні пра сацыяльна-палітычнае жыццё і асвятляюць актуальныя для чалавечай супольнасці праблемы, гаворка перадусім пра публіцыстыку ў самым шырокім сэнсе гэтага слова.

Можна намінаваць:

Заяўкі прымаюцца да 20 красавіка. Для падачы трэба запоўніць гугл-форму. У выпадку тэхнічных праблем матэрыялы можна дасылаць на электронны адрас aj@penbelarus.org з тэмай ліста «Прэмія Адамовіча 2026/імя і прозвішча аўтара/аўтаркі/аўтараў, назва твора».

Прэмія імя Алеся Адамовіча заснаваная ў 1995 годзе і ўручаецца за найлепшую публіцыстычную кнігу года. З 1996 лаўрэатамі прэміі сталі Сяргей Пятроўскі, Рыгор Барадулін, Віталь Тарас, Аляксандр Ступнікаў, Людміла Хейдарава, Ігар Гермянчук, Барыс Хамайда, Герман Кірылаў, Жанна Літвіна, Сяргей Дубавец, Міхась Скобла, Сяргей Шупа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула