БЕЛ Ł РУС

Расія атакавала пасажырскі аўтобус у цэнтры Нікапаля Днепрапятроўскай вобласці FPV-беспілотнікам

7.04.2026 / 13:39

Nashaniva.com

Чатыры чалавекі загінулі, больш за 15 атрымалі раненні.

Расія атакавала пасажырскі аўтобус у цэнтры Нікапаля Днепрапятроўскай вобласці FPV-беспілотнікам. Пішуць, што аўтобус у той момант пад'язджаў да прыпынку. Людзі былі і ў салоне, і на прыпынку. Чатыры чалавекі загінулі, больш за 15 атрымалі раненні.

Таксама сёння раніцай быў нанесены ўдар па жылой забудове ў Херсоне. Загінулі жанчыны 72 і 71 года, а таксама 60‑гадовы мужчына.

У бальніцу даставілі чатырох параненых — жанчын ва ўзросце 71 і 57 гадоў, 72‑гадовага і 60‑гадовага мужчыну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула