БЕЛ Ł РУС

Рыбак злавіў на Нёмане сазана памерам з парася ФОТА

7.04.2026 / 17:02

Nashaniva.com

Удалая рыбалка адбылася каля горада Масты ў Гродзенскай вобласці, піша Fishing.by. Рыбіна заважыла амаль 13 кілаграмаў.

Фота: Fishing.by

Спачатку мужчына пайшоў на рыбалку, каб злавіць жэраха, але гэта яму не ўдалося. Затое нечакана на спінінг трапілася іншая рыбіна — вялізны сазан.

Сам рыбак назваў свой улоў «парасём» з-за памеру. Рыба важыла 12,85 кілаграма. Ён падзяліўся навіной у тэматычнай групе, расказаўшы, што лавіў на прынаду — ратлін вагой 19 грамаў.

Пры гэтым цікава, што рыбіна не была выпадкова зачэпленая — яна сапраўды, агаладаўшы пасля зімы, клюнула на прынаду для драпежных рыб, хоць сам сазан і не драпежнік. 

Чытайце таксама:

Рыбак злавіў пад Мінскам шчупака вагой 12 кілаграмаў

У Клічаўскім раёне браканьеры злавілі больш за тысячу рыбін

Беларускі рыбак паказаў, як злавіў рыбіну памерам з дзесяцігадовае дзіця ВІДЭА

У Японіі заплацілі каля 3,2 мільёна даляраў за блакітнага тунца. Гэта рэкорд

Каментары да артыкула