У Брэсце ўпаў слуп і перагарадзіў вуліцу ў цэнтры горада
У Брэсце на цэнтральнай вуліцы Леніна ўпаў ліхтарны слуп і перакрыў дарогу. З-за гэтага рух транспарту там амаль спыніўся.
Скрыншот з відэа
Прычыны здарэння пакуль невядомыя. Як бачна на відэа з месца, слуп цудам не пашкодзіў аўтамабілі.
У міліцыі паведамілі, што на гэтым участку дарогі рух часткова абмежаваны, і папрасілі кіроўцаў улічваць гэта пры планаванні маршрутаў.
Чытайце таксама:
У Клецкім раёне праз моцны вецер знікла электрычнасць
Моцны вецер валіў дрэвы пад Мінскам ФОТЫ
Мокры снег, днём не больш за +8. Прагноз на наступныя дні
У Беларусі прайшлі першыя навальніцы. У бліжэйшыя дні паўторацца разам са шквалістым ветрам