БЕЛ Ł РУС

Прысуд Казуліну пакінулі бязь зьменаў

19.09.2006 / 10:30

ЗП

SMS-рэпартаж з залі суду.

Разгляд касацыйнай скаргі на прысуд Аляксандра Казуліна ў Менскім гарадзкім судзе пачаўся з таго, што адвакаты падалі хадайніцтва, каб запрасіць у залу паседжаньняў самога Казуліна.

Пасьля непрацяглай паўзы хадайніцтва судом было адхіленае.

11:06

Зараз на працэсе выступаюць адвакаты Казуліна.

11:40

Былі заслуханыя адвакаты і пракурор. Судзьдзі пайшлі раіцца.

12:12

Толькі што вынесенае рашэньне па касацыйнай скарзе. Прысуд Аляксандру Казуліну пакінуты бязь зьменаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула