БЕЛ Ł РУС

Найбуйнейшы тэрмінал Расіі на Чорным моры спыніў экспарт нафты пасля атакі ўкраінскіх дронаў

7.04.2026 / 18:39

Nashaniva.com

Найбуйнейшы нафтавы тэрмінал Расіі на Чорным моры — «Шэсхарыс» у Новарасійску — спыніў экспарт нафты пасля атакі ўкраінскіх дронаў. Паводле інфармацыі крыніц Reuters, удар беспілотнікаў адбыўся ў ноч на 6 сакавіка і выклікаў моцныя пажары ў порце і на тэрмінале.

Нафтавы тэрмінал «Шэсхарыс». Фота: Getty Image

З-за гэтага вываз нафты часова спыніўся. Звычайна праз «Шэсхарыс» адпраўляюць да аднаго мільёна бараляў нафты ў суткі. Яго прыпыненне не дазваляе Расіі ў поўнай меры карыстацца высокімі цэнамі на нафту.

Паведамляецца, што ў порце пакуль не могуць дакладна ацаніць маштаб шкоды. У выніку праблем з адгрузкай нафты ў балтыйскіх і чарнаморскіх партах у кампаній збіраюцца запасы, што можа прывесці да скарачэння здабычы.

Тэрмінал «Шэсхарыс» належыць кампаніі «Транснафта» і адыгрывае важную ролю ў экспарце нафты, забяспечваючы значную частку марскіх паставак, а таксама адгрузку нафтапрадуктаў.

Акрамя таго, у іншых рэгіёнах таксама ёсць перабоі: раней адбываліся атакі на нафтаперапрацоўчы завод «Лукойла» ў Ніжагародскай вобласці, пасля чаго ён часова спыніў працу і продаж паліва.

У той жа час у некаторых партах, напрыклад у Усць-Лузе Ленінградскай вобласці, пасля перапынку адгрузка нафты часткова аднавілася.

Чытайце таксама:

Украінскія ўдары па партах паралізавалі амаль палову расійскага нафтавага экспарту

Як вайна Трампа з Іранам наблізіла канец нафты і газу і адкрыла дарогу электрычнасці

Нафтаправод у раёне Прыморска пашкоджаны ноччу дронамі. Парты Усць-Луга і Прыморск другі тыдзень не прымаюць нафту

Каментары да артыкула