БЕЛ Ł РУС

У Віцебску дзяўчына зачыніла сабаку ў камеры захавання. Яе шукае міліцыя

7.04.2026 / 18:47

Nashaniva.com

У Віцебску міліцыя шукае жанчыну, якая пакінула сабаку ў камеры захоўвання ў адным з крам. Пра гэта паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.

Скрыншот з відэа

Адпаведнае відэа з’явілася ў тыктоку мясцовай зоаабаронцы. На ім бачна, як у краме сеткі «Мясная лаўка» невядомая дзяўчына пакінула сабаку пароды шы-тцу ў шафцы для захоўвання рэчаў.

Што адбылося перад гэтым, дакладна невядома, але аўтарка відэа сцвярджае, што з ячэйкі быў чутны «сабачы плач», таму яна прыцягнула ўвагу людзей.

Гэта відэа выклікала шырокі грамадскі рэзананс і шмат негатыўных каментарыяў у адрас дзяўчыны.

Пры гэтым паведамляецца, што сабака не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА

Навукоўцы: сабака стаў найлепшым сябрам чалавека значна раней, чым лічылася

Жыхар Лагойскага раёна павесіў сабаку за тое, што той душыў яго курэй

Каментары да артыкула