Таямніча прапаў 23‑гадовы «герой Расіі»
За свой нядоўгі век Аляксей Асылханаў паспеў паваяваць, страціць на фронце нагу. І сесці ў машыну да незнаёмага мужчыны.
У расійскай Кемераўскай вобласці ўжо чацвёртыя суткі шукаюць 23‑гадовага ўдзельніка вайны з Украінай і ўладальніка звання «Герой Расіі» Аляксея Асылханава, які бясследна знік па дарозе на працу, піша Baza.
Паведамляецца, што Асылханаў жыў у горадзе Юрга і пасля вайсковай службы працаваў у тэхнікуме агратэхналогій і сэрвісу. У дзень знікнення ён пайшоў на працу, але ўвечары перастаў выходзіць на сувязь.
Да пошукаў падключыліся паліцыя і валанцёры. Звычайна мужчына карыстаўся ўласным аўтамабілем, але ў гэты дзень, паводле папярэдняй інфармацыі, ён мог сесці ў машыну да невядомага чалавека — гэтыя звесткі цяпер правяраюць сілавікі.
Асылханаў быў разведчыкам-аператарам беспілотнікаў у дэсантным палку і атрымаў узнагароду за ўдзел у баявых дзеяннях супраць Украіны. Ён быў цяжка паранены пасля атакі беспілотніка і ў выніку атрымаў ампутацыю нагі.
Чытайце таксама:
200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях
Беларусам прапануюць аформіць кантракт на «СВА» — абяцаюць «лёгкую службу»
«Стаўленне на найвышэйшым узроўні». Як былыя ўдзельнікі «СВА» адпачываюць у беларускіх санаторыях