Чыгунку абавязалі адмяніць абмежаванні па продажы квіткоў
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю папярэдзіла Беларускую чыгунку пра парушэнні, якія яна дапускае пры продажы квіткоў.
Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак
Як сцвярджае МАРГ, Беларуская чыгунка ўводзіла неабгрунтаваныя абмежаванні на куплю месцаў у цягніках міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнэс-класа. У прыватнасці, абмяжоўвалася колькасць білетаў да або ад прамежкавых станцый, а таксама скарачаўся тэрмін папярэдняга продажу.
Напрыклад, за 45 сутак да адпраўлення нельга было купіць квіток да Бабруйска на цягнік Мінск — Гомель, хоць квіткі да канцавай станцыі (Гомеля) у гэты ж час былі даступныя. Часам квіткі да прамежкавых станцый з’яўляліся толькі за дзень або менш да адпраўлення.
МАРГ адзначыў, што ў такіх дзеяннях ёсць прыкметы парушэння заканадаўства аб натуральных манаполіях.
У выніку БЧ павінна адмяніць гэтыя абмежаванні і прывесці продаж квіткоў у адпаведнасць з законам.
Чытайце таксама:
На святы Беларуская чыгунка прызначыць больш за 40 дадатковых цягнікоў
Белчыгунка аднавіла рух яшчэ 14 цягнікоў Stadler па маршруце Мінск — Беларусь