БЕЛ Ł РУС

У пасажыра цягніка беларускія мытнікі знайшлі суму, у шэсць разоў большую за дазволеную

7.04.2026 / 22:18

Nashaniva.com

За незаконны перавоз праз мяжу буйной сумы грошай у дачыненні да пасажыра цягніка завялі крымінальную справу, паведаміла Гродзенская рэгіянальная мытня.

Фота: Дзяржаўны мытны камітэт

60‑гадовы мужчына ехаў цягніком па маршруце Калінінград — Адлер праз пункт пропуску «Гудагай». Падчас апытання ён заявіў, што не перавозіць ніякіх наяўных грошай.

Аднак пры праверцы ў кішэні курткі, якая знаходзілася на паліцы ў купэ, знайшлі больш за 53 тысячы еўра і звыш 6 тысяч расійскіх рублёў.

Крымінальную справу завялі паводле артыкула за незаконнае перамяшчэнне грашовых сродкаў у буйным памеры. Па законе за гэта можа пагражаць штраф, абмежаванне волі або пазбаўленне волі да 5 гадоў.

Мытныя органы нагадваюць, што пры перавозе праз мяжу сум, большых за эквівалент 10 тысяч даляраў, неабходна абавязковае дэклараванне. Калі ж сума перавышае 30 тысяч даляраў і не задэклараваная, наступае ўжо крымінальная адказнасць. 

Чытайце таксама:

«Першы аўтобус за 80 рублёў». Як беларусы вяртаюцца дадому з Польшчы перад першым Вялікаднем

У Еўрасаюзе ўводзяць падатак на дробныя пасылкі з іншых краін

На беларуска-польскай мяжы затрымалі немца са шкурамі бабра

На мяжы правядуць двухмесячны эксперымент па паскарэнні мытнага афармлення

Беларуску спынілі польскія мытнікі пры спробе правезці карал

Каментары да артыкула