БЕЛ Ł РУС

Ізраіль заявіў, што спыненне агню не распаўсюджваецца на Ліван

8.04.2026 / 07:44

Nashaniva.com

Ліван не з’яўляецца ўдзельнікам двухтыднёвага пагаднення аб спыненні агню паміж ЗША, Ізраілем і Іранам, гаворыцца ў заяве офіса прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху.

Удар па Бейруце. Ілюстрацыйнае фота: AP Photo/Bilal Hussein

«Ізраіль падтрымлівае рашэнне прэзідэнта Трампа прыпыніць нанясенне ўдараў па Іране на два тыдні пры ўмове, што Іран неадкладна адкрые пралівы і спыніць усе напады на ЗША, Ізраіль і краіны рэгіёна»,— адзначаецца ў заяве.

Пры гэтым сцвярджаецца, што двухтыднёвае спыненне агню «не распаўсюджваецца на Ліван».

Як адзначае CNN, пазіцыя Ізраіля супярэчыць заяве прэм’ер-міністра Пакістана, які выступіў пасярэднікам у заключэнні дамоўленасці паміж ЗША і Іранам — у яго заяве гаварылася, што пагадненне ўключае і Ліван. Трамп у сваёй заяве Ліван не згадаў.

З пачатку сакавіка Ізраіль праводзіць ваенную кампанію на поўдні Лівана, накіраваную супраць баевікоў «Хезбалы», якія падтрымліваюцца Іранам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула