БЕЛ Ł РУС

Беларусцы пагражае дэпартацыя з Польшчы. А пачалося з таго, што яна паскардзілася ў паліцыю на хатні гвалт

8.04.2026 / 08:00

Nashaniva.com

Бытавая сварка можа скончыцца для 24‑гадовай беларускі дэпартацыяй з Польшчы. Яна патэлефанавала ў паліцыю, каб заявіць аб хатнім гвалце, але паліцыянты, якія прыбылі на месца, выявілі, што ў яе няма дакументаў, якія даюць права знаходзіцца ў краіне, расказвае Most.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Strazgraniczna.pl

Інцыдэнт адбыўся раніцай 30 сакавіка ў Гродзіску-Велькапольскім. Беларуска паведаміла ў паліцыю, што яе партнёр распачаў сварку, падчас якой стаў агрэсіўным і ўдарыў яе.

Неўзабаве на нумар экстраннай дапамогі патэлефанаваў сам мужчына. Ён сцвярджаў, што пасля сваркі яго выгналі з кватэры.

Калі паліцыянты прыбылі на месца, звычайная ў такіх выпадках праверка ўдзельнікаў дала нечаканыя вынікі. Аказалася, што ў жанчыны няма дакументаў, якія легалізуюць знаходжанне ў Польшчы.

Яе перадалі супрацоўнікам Памежнай службы ў Познані. Ведамства прыме меры аб магчымай дэпартацыі беларускі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула