БЕЛ Ł РУС

ЖКГ Міншчыны пераходзіць на ўзмоцнены рэжым з 18 да 21 красавіка

8.04.2026 / 08:46

Nashaniva.com

Прадпрыемствы жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінскай вобласці ў перыяд доўгіх выхадных з 18 да 21 красавіка пяройдуць на ўзмоцнены рэжым працы. Арганізавана кругласутачнае дзяжурства адказных асоб і аператыўна-рамонтнага персаналу для бесперабойнай працы сістэм жыццезабеспячэння ў гарадах і пасёлках.

Фота: Мінская праўда

У «ЖКГ Мінскай вобласці» і на прадпрыемствах усіх раёнаў вобласці прызначаны дзяжурныя.

У святочныя дні будуць задзейнічаныя 725 чалавек у 119 аварыйна-аднаўленчых брыгадах. Будзе асаблівы кантроль за супрацьпажарнай бяспекай на аб’ектах жылога і нежылога фонду.

На выпадак неспрыяльных умоў надвор’я сфармаваны рэзерв спецтэхнікі.

У штатным рэжыме працягнецца вываз цвёрдых камунальных адкідаў і другасных матэрыяльных рэсурсаў.

Будзе ўзмоцнены кантроль за электрасеткавымі аб’ектамі і супрацьпажарнай бяспекай, уключаючы паліўна-энергетычную інфраструктуру.

Падрыхтавана тэхніка на выпадак аварый: 108 адзінак аўтамабільнай тэхнікі, што ў выпадку неабходнасці будзе займацца адпампоўваннямі, 117 экскаватараў розных мадыфікацый, 124 адзінкі мотапомпаў.

Для бесперабойнага забеспячэння спажыўцоў у выпадку аварыйных сітуацый маюцца: тры перасоўныя блочна-модульныя кацельні; 124 перасоўныя крыніцы электразабеспячэння.

Пры неабходнасці тэлефануйце на адзіны кароткі нумар 115.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула