БЕЛ Ł РУС

Белінвестбанк другі раз з пачатку месяца зніжае стаўкі па крэдытах на жыллё

8.04.2026 / 10:47

Nashaniva.com

З 9 красавіка Белінвестбанк знізіў крэдытную стаўку на куплю кватэр з 17,5% да 16,5%, піша Realt.

Мінск-Свет, фота забудоўшчыка

З 1 красавіка Белінвестбанк ужо знізіў крэдытную стаўку на куплю жылля на другасным рынку з 18,11% да 17,5%.

З новым зніжэннем стаўкі па крэдыце на будаўніцтва кватэр і на куплю на другасным рынку гатовага жылля стаўкі зраўняліся — 16,5%.

Максімальны тэрмін, на які выдаюць жыллёвыя крэдыты ў Белінвестбанку, складае 20 гадоў. Пры суме да 150 тыс. рублёў атрымаць грошы можна без паручыцеляў пад заклад кватэры.

На пачатку года крэдыты на куплю нерухомасці выдавалі дзевяць банкаў у краіне. У большасці з іх стаўкі былі вышэй за 18%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула