БЕЛ Ł РУС

Пайшоў з жыцця дзіцячы рэаніматолаг і выкладчык БДМУ Аляксей Кулагін

8.04.2026 / 12:26

Nashaniva.com

Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра смерць кандыдата медыцынскіх навук, дацэнта Аляксея Яўгенавіча Кулагіна. Ён узначальваў кафедру дзіцячай анестэзіялогіі і рэаніматалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Яму было 70 гадоў.

Аляксей Кулагін зрабіў значны ўнёсак у развіццё айчыннай медыцыны. Дзякуючы яго дзейнасці ў клінічную практыку былі шырока ўкаранёныя новыя метады анестэзіі ў дзяцей, паведамляе міністэрства. Асноўныя навуковыя даследаванні вучонага былі прысвечаны павышэнню якасці анестэзіялагічнай дапамогі і інтэнсіўнай тэрапіі гнойна-септычных станаў у дзяцей.

Акрамя навуковай і выкладчыцкай працы са студэнтамі, Аляксей Яўгенавіч прымаў актыўны ўдзел у лячэнні пацыентаў: штогод ён аглядаў да 2000 дзяцей у аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі па ўсёй краіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула