БЕЛ Ł РУС

У Пінску бацька падарыў дачцэ на дзень нараджэння фальшывыя 100 даляраў

8.04.2026 / 12:56

Nashaniva.com

Спроба абмяняць падораную валюту кепска скончылася для 16‑гадовай жыхаркі Пінска.

Дзяўчына прыйшла ў банк са стодаляравай купюрай, якую ёй прэзентаваў бацька, але касірка заўважыла падробку і націснула трывожную кнопку.

Аказалася, што фальшыўку прывёз з-за мяжы 57‑гадовы бацька імянінніцы. Мужчына вырашыў зрабіць дачцэ каштоўны падарунак, паводле яго слоў, ён не падазраваў, што грошы несапраўдныя.

Экспертыза пацвердзіла: купюра была надрукаваная не на дзяржаўным прадпрыемстве. Цяпер міліцыя высвятляе ўсе абставіны з’яўлення фальшыўкі ў сям’і.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула