БЕЛ Ł РУС

«Вясну» ўзламалі? Не, гэта фэйк

8.04.2026 / 15:07

Nashaniva.com

Спецслужбісты апублікавалі запісы старых унутраных сустрэч і трэнінгаў «Вясны», якія змаглі атрымаць у 2021 годзе падчас арыштаў праваабаронцаў. Але прапагандысты хлусяць, што гэта нібыта вынік свежага ўзлому.

На апублікаваных відэа семінары для валанцёраў, якія праходзілі да 2021 года. Людзям тады тлумачылі, як паводзіць сябе, калі цябе затрымалі, як размаўляць з міліцыяй і што рабіць, калі трапіў у аўтазак. Гэта была традыцыйная праваабарончая вучоба, каб людзі ведалі свае правы.

Гэтыя відэа і дакументы сілавікі забралі яшчэ пяць гадоў таму, падчас ператрусаў у 2020—2021 гадах. Гэтыя ж файлы фігуравалі ў судзе над Алесем Бяляцкім і іншымі вясноўцамі.

Прапаганда дастала са следчых архіваў файлы і вырашыла паказаць іх як свежы хакерскі здабытак.

Самі праваабаронцы кажуць, што ніякіх прыкмет новага выцеку даных няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула