Беларусь адкрые пасольства ў КНДР
Урад Беларусі прыняў рашэнне адкрыць пасольства ў Паўночнай Карэі. Плануецца, што яно пачне працу да 1 жніўня 2026 года.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
Рашэнне аформлена пастановай, якую падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын. Гэта зроблена ў межах выканання даручэння Лукашэнкі пасля яго афіцыйнага візіту ў КНДР у канцы сакавіка 2026 года.
Падчас таго візіту абмяркоўвалася пашырэнне супрацоўніцтва паміж краінамі, у тым ліку адкрыццё беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Пхеньяне і магчымасць спрашчэння паездак паміж краінамі.
У той жа час адзначаецца, што пасольства Паўночнай Карэі ў Мінску ўжо дзейнічае, а бакі падпісалі пагадненне аб сяброўстве і супрацоўніцтве.
Чытайце таксама:
Беларусь адкрые ў КНДР пасольства і пачне дамаўляцца пра бязвіз
Беларускія студэнты змогуць вучыцца па абмене ў КНДР
Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі
Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі
Лукашэнка падарыў Кім Чэн Ыну аўтамат
Лукашэнка і Кім Чэн Ын заключылі дамову аб дружбе і супрацоўніцтве