БЕЛ Ł РУС

У Акадэміі навук заклікалі беларусаў актыўна лавіць тры віды рыб

8.04.2026 / 19:16

Nashaniva.com

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі заклікалі насельніцтва актыўна вылоўліваць тры віды інвазіўных рыб, якія лічацца шкоднымі для мясцовай прыроды. Гэтыя віды ўключаныя ў так званую «Чорную кнігу» інвазіўных жывёл, піша Telegraf.news.

Гаворка ідзе пра амерыканскага соміка, ратана-галавешку і бычка-пясочніка. Усе яны не з’яўляюцца натуральнымі для беларускіх вадаёмаў і могуць наносіць шкоду мясцовым відам рыб.

Бычок-пясочнік

У вялікіх рэках колькасць прадстаўнікоў гэтых відаў часткова рэгулююць драпежныя рыбы, але ў невялікіх азёрах і сажалках, дзе ў іх няма натуральных ворагаў, яны хутка размнажаюцца. Яны канкурыруюць з мясцовымі відамі за ежу і могуць знішчаць іх маладняк, тым самым пагаршаючы стан водных экасістэм.

Амерыканскі сомік

Каб стрымаць іх распаўсюджванне, у Беларусі дазволена вылоўліваць гэтыя віды без абмежаванняў па колькасці і вазе. Спецыялісты нават заклікаюць рыбаловаў рабіць гэта больш актыўна, каб паменшыць шкоду для прыроды.

Ратан-галавешка

Пры гэтым асабліва падкрэсліваецца, што гэтых рыб нельга пераносіць у іншыя вадаёмы, бо гэта толькі ўскладніць праблему і паспрыяе іх далейшаму распаўсюджванню.

Чытайце таксама:

Рыбак злавіў на Нёмане сазана памерам з парася ФОТА

Беларускія рыбакі актыўна змагаюцца з амерыканскім сомікам

У цэнтры Мінска ў Свіслачы злавілі чырвонакніжную стронгу. Няўжо яна ў ёй завялася?

Каментары да артыкула