БЕЛ Ł РУС

Беларусы сталі часцей жаніцца, але разводзяцца па-ранейшаму шмат

8.04.2026 / 20:12

Nashaniva.com

У 2025 годзе ў Беларусі зарэгістравалі больш за 52 тысячы шлюбаў і прыкладна 34,8 тысячы разводаў. Гэта азначае, што на 100 шлюбаў прыпадае менш за 67 разводаў, і гэты паказчык ніжэйшы, чым у папярэднім годзе, паведамляе «Белстат».

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

Для параўнання: у 2024 годзе было каля 46,2 тысячы шлюбаў і 34,9 тысячы разводаў, і тады на 100 шлюбаў прыпадала прыкладна 75 разводаў. Таму можна сказаць, што ў 2025 годзе сітуацыя крыху палепшылася.

Таксама адзначаецца некалькі тэндэнцый. Сярэдні ўзрост мужчын, якія ўпершыню ўступаюць у шлюб, працягвае расці і цяпер складае каля 29 гадоў. У жанчын ён застаецца стабільным — прыкладна 26,7 года.

Больш стала шлюбаў у людзей старэйшага ўзросту: колькасць жаніхоў і нявест 65+ павялічылася ў параўнанні з мінулым годам.

Што да разводаў, то іх стала менш у першыя гады сумеснага жыцця, але павялічылася колькасць разводаў пасля доўгіх шлюбаў — прыкладна праз 15—20 гадоў сумеснага жыцця.

Таксама адзначаецца, што большасць разводаў ініцыююць жанчыны. Найчасцей іх прычынамі называюць розныя погляды на жыццё, адсутнасць агульных інтарэсаў і несумяшчальнасць характараў. Нявернасць як прычына складае адносна невялікую долю.

Чытайце таксама:

У Жыткавічах маладыя згулялі вяселле дома

Пратасевіч падзяліўся, колькі грошай яму трэба на вяселле

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст

Мінчане згулялі брыльянтавае вяселле

Каментары да артыкула